Спадчына: Рэчыцкая Успенская царква
Серада, 29 Сакавік 2023 14:58
2023 г. — 150 гадоў з часу пабудовы царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Рэчыца (Камянецкі р-н; 1873), помніка архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці мае сваю адметную гісторыю. У 1567 г. пазначана як уладанне Паца. На 1588 г. фальварак Рэчыцкі ў Берасцейскім старастве ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі.